![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =НОВЫ МАТЭРЫЯЛ= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Вітайма Вас Спадарства на нашай неафіцыйнай старонцы прысьвечанай маленькай кропачцы на картах Эўропы й Беларусі - гораду Беразіно. Пакуль яшчэ горад - але маладыя зьязджаюць хутчэй як мага, невядома, ці не ператворыцца наш горад у якое-небудзь пасяленьне з жудаснай назвай г.п. (гар. пасёлак).Будзем жа спадзявацца, што прыйдзе нашае вуліцы сьвята й заквітнее наш горад яшчэ больш!!! |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =НАВЕДАЙЦЕ, ВАРТА!= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =НАШЫЯ СЯБРЫ= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =СПАДАРОЖНІКАВЫЯ ЗДЫМКІ БЕРАЗІНО= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ШТО НОВАГА? Архіў навін...> 08/04/2006 Апэрацыя "Беразіно" - радыёгульня КГБ з немцамі...>>> 07/24/2006 Гісторыя габрэяў г. Беразіно >>> 06/07/2006 Ганна Адамаўна Барысевіч - старэйшы жыхар Беларусі, вітайцеся...>>> Дадаліся прозьвішчы 7 рэпрэсаваных асобаў з 1930-х, і 10 прозьвішчаў паўстаньня К. Каліноўскага 1863 г. 05/29/2006 Дадаліся абнаўленьні CV К. Чарноўскага, в. Карытніца, в. Старыя Прыборкі. Галярэі здымкаў з Раваніч і Багушэвіч. 05/02/2006 Біяграфія княгіні Магдалены Радзівіл. На пачатку XX ст. на яе грошы выходзілі беларускія газэты і часопісы, выдаў свой "Вянок" М. Багдановіч - яна заставіла посьлед у гісторыі Бярэзіншчыны і аб ёй варта памятаць...>>> 04/23/2006 Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Альлелюя! Віньшуем усіх праваслаўных, пратэстантаў, каталікоў Бярэзіншчыны і нашай радзімы Беларусі з сьвятам Уваскрасеньня Нашага Пана... 04/08/2006 У крутых бярэзінскіх хлопцаў з клюбу "Белы Ліс" з'явілася новая харугва й герб! Жычым хлопцаў посьпехаў у іхнай справе, памятайце каб асьвяціць харугву ў царкве й касьцёле... Таксама віньшуем усіх каталікоў зь Вербнай нядзеляй... 03/31/2006 Крутыя спарцмэны Андрыеўскі, Далідовіч і Co. наведаліся ў Беразіно !!! Падрабязны рапарт...>>> 03/31/2006 Падчас сакавіковых акцыяў у Менску затрымана 4(!) асобы з Беразіно. Агулам па Беларусі затрымана з улікам перадвыбарчых падзей каля 1000 людзей. Каля 500 атрымалі розныя прысуды, найчасьцей 10-15 сутак. Ходзяць плёткі, што у нашым мясцовым райспалкоме скрыжаціць зубамі увесь ідэялагічны аддзел - сталіца патэлефанавала і зрабіла распрагон па-поўнай мысцовым чынушам, што бярэзінцы робяць на мітынгах і канцэртах апазыцыі... 03/31/2006 Па сведчаньнях "тамака быўшых" і аператыўных дадзеных у намётным мястэчку былі 2-3 асобы з Беразіно. Адна асоба з Беразіно была затрыманая й знайдавалася ў МУС Райвыканкама г. Менску (адсідка 10 сутак), другая цудам пазьбегла арышту - абодвай былі моцна зьбітыя. Па вядомых прычынах імёны мы ня пішам... Наогул, даволі "цёплы" выдаўся сакавік на падзеі... 03/15/2006 Учора 15 сакавіка 2006 г. у кінатэатры "Юбілейны" прайшла сустрэча з агітацыйнай групай падтрымкі кандыдата Мілінкевіча. Гэта было нешта!!! "... файл 1 файл 2 файл 3 файл 4 файл 5 файл 6 Пасьля праслушкі здаецца, што мы яшчэ ў турботныя 50-я жывем і навокал адны ворагі. Галасы: агітатар - сп. Копка , мясцовы начальнік - тав. Зябко. Гуд лак... тав. Зябко калісьці выкладаў гісторыю аўтару гэтай старонцы. 03/13/2006 Цяпер газэты з Беразіно вы можаце чытаць у нас на старонцы. Пакуль даступная толькі "Хрысьціянская газэта" - газэта Царквы ЕХБ па вул. Горкага. З цягам часу дадамо "Бярэзінскую Панараму"... 03/13/2006 Здымкі в. Любушаны ...>>> 03/08/2006 Дарагія бярэзінскія жанчыны, прыміце нашыя віньшаваньні з нагоды 8-га сакавіка. Прыгожыя і ня вельмі, вы - нашае багацьце. 03/08/2006 Выбарчы маразм-а-ля-2006 набірае абароты на Бярэзіншчыне: звольненая з працы завуч сярэдняй школы в. Высокая Гара. Жанчына, з вялікай літары, адважылася зьбіраць подпісы за кандыдата Мілінкевіча. Зразумела, што рабілася ўсё ў вольны ад працы час... Гэтым Чалавекам можна ганарыцца. berezino.net зараз удакладняе хто падпісваў прыказ аб звальненьні, фармуліроўку, а таксама хто стучаў у ворганы... 02/14/2006 З'явіліся 12 новых імёнаў рэпрэсаваных з Бярэзінскага раёну. Таксама здымкі в. Паплавы, в. Баркі. Віншуем усіх з Днём Закаханых!!! 02/08/2006 Як з Беразіно палякаў на з'езд у Валкавыску выбіралі (праўдзівая байка)...>>> За пару дзён новыя 12 імёнаў рэпрэсаваных з Бярэзінскага раёну (архіў КДБ) 01/31/2006 Папоўніўся сьпіс рэпрэсаваных з Бярэзінскага раёну - 16 новых імёнаў ...>>> 01/14/2006 Першы ў сьвеце хто прыдумаў падводны карабель, перыскоп і скафандр (Да Вінчы ў разлік не бярэцца) быў наш зямляк з в. Карытніца - Казімір Чарноўскі. Ягоныя макеты й малюнкі захаваліся ў Нацыянальным Архіве...>>> З'явіўся радавод калюжыцкіх Ваньковічаў, калі ласка...>>> 01/11/2006 Сьпісы ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага руху 1863-64 гг.на Ігуменьшчыне (был. Бярэзіншчыне), якім канфіскавана маёнткі й уласнасць (1864 г.)...>>> 01/04/2006 З'явілася цэлая купа ўсялякіх здымкаў Беразіно і крайабразаў - галярэя III, IV, могілак каталіцкіх і татарскіх. 01/02/2006 Бярэзінскі "стоўнхэдж" - в. Харчычы глядзіця...>>> 01/01/2006 Усіх з наступіўшым...шчасьця вам і дабрабыту. Няхай усё будзе добра ў плянах матэрыяльных, маральных й духоўных... 12/29/2005 Ускосныя сведчаньні аб дзеяньнях антыбальшавіцкай партызанкі на Бярэзіншчыне. Гэтую інфармацыю вы ня знойдзеце ў афіцыйных кнігах "Памяць". "Зялёны Дуб", "Чорны Кот" глядзіце...>>> |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =НАШЫЯ СУСЕДЗІ= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =МЯСЦОВЫ ДРУК= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| "Христианская Газета" газета церкви ЕХБ: январь 2006 февраль 2006 март 2006 "Бярэзінская Панарама" - газэта раёну і г. Беразіно (coming soon) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =НАШ ГУЗІК= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =АПОШНІ ЗДЫМАК= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =У ВАНДРОЎКУ ПА БЯРЭЗІНШЧЫНЕ?= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| -Заходняя частка раёну 3.93 Mb -Усходняя частка раёну 4.74 Mb -Паўднёвая частка раёну 4.06 Mb -Паўднёва-усходняя частка раёну 3.98 Mb gif images - лепш праглядайце у Windows Picture and Fax Viewer |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Фамільны склеп Ваньковічаў |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =НАДВОР'Е= У Ірляндыі +18,+20, а ў калгасе "Сьвет БРСМ" - дажджы... |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| вул. Паложынская (circa 1910 г.) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =АНЯГДОТ НА ЗАКУСЬ= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Рэйсавы самалёт Менск-Кiеў ляцiць над Калiнкавiчамi. Сцюардэса падбягае да пiлёта: - Адчынiце калi ласка люк, тут двой з Калiнкавiчаў выйсьцi хочуць. - Ага, учора аднаго выпусьцiў, а трое ўскочылi.. Адна жанчына падымалася па лесьвiцы i спатыкнулся. Вертыкальшчык, што iшоў за ёй, дапамог ёй стаць на ногi. - О, дзякуй Вам, Анатоль Нікалаіч, чым магу Вам аддзячыць? - Ну, - кажа той з усьмешкай, - прыходзьце на сёлетнiх выбарах за мяне галасаваць. - Што Вы кажыце? Я ж каленам стукнулася, а не галавой! У Чарнобыльскай зоне нельга зьбiраць грыбы: разьбягаюцца. Аб'ява ў газэце: "Прафесіанальны абарзовны (2 вышшых абразаванія) учыцель дасьць урокі трасянкі. Абрашчацца: г. Мінск, К. Маркса 38. Спрасіць Сашу. Сусед зайшоў на хвiлiнку да Францавiча, калi дой граў на жалейцы. - А дзе жонка? - На двары, дровы сячэ. - Ну ты даеш, сам сядзiш у хаце на жалейцы граеш а жонка з сякерай пацее.. - Ну а што рабiць, калi яна не ўмее граць на жалейцы? анэгдоты ад Дзеда Талаша... |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Палац Патоцкай (circa 1910 г.) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| =ТУТАЎСКІЯ НАВІНКІ= |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
News Courtesy ??????? TUT.BY © 2006 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 2005-2006 (c) Designed by Vlad. All rights reserved. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||





| Касьцельны плац м. Беразіно (circa 1910 г.) |